Амбасадары краінаў-членаў Паўночнаатлантычнага альянсу абмяркуюць сёння ў Бруселі абстрэл амерыканскіх ваенных базаў у Іраку. Нарада адбудзецца ў рамках чарговага паседжання Паўночнаатлантычнага савета.
„Амбасадары павінны ўстанавіць факты і абмяняцца інфармацыяй”, - растлумачыў адзін дыпламатаў са штаб-кватэры НАТА ў Бруселі.
Іранскі абстрэл дзвюх амерыканскіх ваенных базаў на тэрыторыі Іраку, быў помстай за смерць камандзіра сілаў „Кудс” - элітнага падраздзялення Корпусу вартавых ісламскай рэвалюцыі ў Іране.
Генерал Касем Сулеймані быў забіты 3 студзеня ў выніку авіяўдару ЗША на лётнішча ў Багдадзе.
аз