Расія і Турцыя адкрываюць новы газаправод „Турэцкі паток”. Дзве ніткі труб, пракладзеных на дне Чорнага мора, змогуць пастаўляць да 31,5 мільярда кубічных метраў сыравіны ў год. З гэтай нагоды ў Турцыю з візітам накіраваўся Уладзімір Пуцін.
Як паведаміла прэс-служба Крамля, акрамя адкрыцця новага газаправода, прэзідэнт Расіі пагутарыць з турэцкім лідарам Рэджэпам Таіпам Эрдаганам аб сітуацыі на Блізкім Усходзе.
Расейскія СМІ нагадваюць, што некалькі апошніх гадоў кантакты Масквы з Анкарой маюць інтэнсіўны характар. Толькі ў мінулым годзе прэзідэнты абедзвюх краін сустракаліся сем разоў і 12 разоў размаўлялі па тэлефоне.
Перад візітам у Турцыю, Уладзімір Пуцін наведаў Сірыю, дзе сустрэўся з дыктатарам Башарам аль-Асадам.
Незалежныя каментатары адзначаюць, што прэзідэнт Расіі, вылятаючы на Блізкі Усход, актыўна ўдзельнічае ў працэсах, якія адбываюцца ў гэтым рэгіёне і шукае саюзнікаў сярод краін-супернікаў ЗША.
У сваю чаргу праваабаронцы нагадваюць, што з 2015 года расійскія войскі ўдзельнічаюць у вайне ў Сірыі, падтрымліваючы сірыйскага дыктатара. Яны абвінавачваючы Маскву таксама ў бамбаванні мірных аб'ектаў.
аз