Міністр замежных спраў Ірана Махамад Джавад Зарыф заявіў у Твітары, што Іран не імкнецца да эскалацыі сітуацыі ці вайны. У той жа час ён адзначыў, што краіна будзе абараняцца ад любой агрэсіі.
Кіраўнік іранскага міністэрства замежных спраў выказаўся пра гэта пасля таго, як Іран абстраляў дзве амерыканскія ваенныя базы ў Іраку. Гэта адказ Ірана на забойства іранскага генерала Касема Сулеймані.
Паводле іранскага дзяржаўнага тэлебачання, падчас ракетнага абстрэлу загінулі, па меншай меры, „80 амерыканскіх тэрарыстаў”, а Іран выпусціў 15 ракет, з якіх ні водная не была збіта.
„Мы не шукаем эскалацыі і вайны, але будзем абараняцца ад любой агрэсіі”, - напісаў Махамад Джавад Зарыф.
У сваю чаргу начальнік Генштаба Узброеных сіл Ірана генерал Махамад Бакеры заявіў, што „настаў час, каб ЗША вывялі свае войскі з Блізкага Усходу”.
У сваю чаргу прадстаўнікі Вашынгтона паведамляюць, што ў іранскай атацы на ваенныя базы ЗША ў Іраку амерыканскія грамадзяне не загінулі.
аз