Генсакратар НАТА асудзіў ракетны ўдар Ірана па ваенных базах ЗША ў Іраку.
Енс Столтэнберг напісаў у Твітары, што НАТА заклікае Іран устрымацца ад далейшага насілля. Ён дадаў, што жаўнеры навучальных місій Паўночнаатлантычнага альянсу, якія дыслакуюцца ў Іраку, не пацярпелі ў выніку акцыі Ірана.
Нагадваем, іранцы абстралялі амерыканскія базы ў Іраку ў адказ на забойства генерала Касема Сулеймані. Камандзір загінуў у выніку ўрадару, нанесенага амерыканскімі беспілотнікамі па авіяпорце ў Багдадзе.
Да спынення эскалацыі канфлікту Тэгеран заклікаў таксама прэм'ер Вялікабрытаніі Барыс Джонсан. „Іран не павінен паўтараць гэтыя неабдуманыя і небяспечныя акцыі” - адзначыў палітык.
Раней спыніць агрэсію на Блізкім Усходзе заклікаў таксама Еўрапейскі Саюз. Супольнасць прапанавала, што можа стаць перамоўцам у працэсе вырашэння канфліктнай сітуацыі.
аз