Лідары чатырох краін Расіі, Турцыі, Сербіі і Балгарыі адкрылі ў Стамбуле газаправод “Турэцкі паток”. Раней Уладзімір Пуцін і Рэджэп Таіп Эрдаган размаўлялі пра падзеі на Блізкім Усходзе, у тым ліку пра сітуацыю ў Сірыі і Іране.
Даўжыня газаправоду складае 930 кіламетраў. Дзве ніткі “Турэцкага патоку” могуць пастаўляць да 31,5 мільярда кубічных метраў газу ў год. Адна нітка будзе пастаўляць блакітнае паліва ў Турцыю, а другая - у краіны Паўднёвай Еўропы.
Балгарыя і Сербія зацікаўленыя ў набыцці расійскага паліва. І гэтым тлумачыцца прысутнасць у Стамбуле лідараў абедзвюх краін - прэм’ера Баўгарыі Бойкі Барысава і прэзідэнта Сербіі Аляксандра Вучыча.
“Турэцкі паток” - адзін са стратэгічных праектаў Масквы. Некаторыя заходнія эксперты, падкрэсліваюць, што транзіт газу праз Турцыю і павелічэнне прапускной магутнасці газаправода “Паўночны паток”, які злучае Расiю з Германію, могуць прывесці да скарачэння і нават спынення транспарту газу праз Беларусь, Польшчу і Украіну. У той жа час, на іх думку, гэта можа аслабіць энергетычную бяспеку Еўрасаюза.
аз