Аўстрыйскія ўлады апублікавалі статыстыку самых папулярных імёнаў, якія давалі дзецям у 2019 годзе. Апрача імёнаў Аляксандр, Максімілян, Эмілія і Сафія, мужчынскае імя Мухамед апынулася на першым месцы ў трох раёнах сталіцы Аўстрыі.
У мінулым годзе нованароджаным былі дадзеныя 5000 розных імёнаў. Аўстрыйская статыстыка выклікала шматлікія каментары. У Вене самымі папулярнымі імёнамі сталі Сара і Аляксандр. Аднак, звернутая ўвага, што ў трох раёнах (Favoriten, Fünfhaus i Brigittenau) першае месца заняло імя Мухамед.
Да інтэрнет-дыскусіі далучыўся намеснік мера Вены Дамінік Нэп. Ён звярнуў увагу на тое, што назіраецца прагрэс у ісламізацыі Вены і Аўстрыі, што можа пагражаць міру: – Развіццё, якое пагражае свабодзе, роўнасці і дэмакратыі. Нам не патрэбная ісламская рэлігійная дзяржава і мы не хочам гораду Мухамедаў у сэрцы Еўропы. Я не спынюся змагацца за нашую культуру, – зазначыў Нэп, які з’яўляецца палітыкам Аўстрыйскай партыі свабоды.
Паводле дэмаграфічных дадзеных Аўстрыі з 2019 году, 415 тысяч чалавек былі нашчадкамі імігрантаў, народжаных за мяжой.
ав