Беларуская Служба

Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю па Польшчы і заявіў пра пагаршэнне сітуацыі ў краіне

16.01.2020 13:10
Польскі ўрад называе рэзалюцыю палітычнай, узнікшай у выніку пашырэння дэзінфармацыі апазіцыяй.
Еўрапейскі парламент PAP/EPA/PATRICK SEEGER

Еўрапейскі парламент прыняў рэзалюцыю ў справе вяршэнства закону ў Польшчы і ў Венгрыі. У дакуменце напісана, што, па ацэнцы Еўрапарламента, сітуацыя ў гэтых краінах пагоршылася.
Між іншым, Еўракамісію заклікаюць да «выкарыстоўвання ў абарону трактатаў рычагоў, якія яна мае».

Падтрымаць рэзалюцыю абяцае, між іншым, апазіцыйная партыя «Грамадзянская платформа», паводле якой у Польшчы паступова абмяжоўваецца незалежнасць суддзяў. Супраць плануе галасаваць кіроўная партыя «Права і справядлівасць». Дэпутаты гэтай партыі пераконваюць, што рэзалюцыя мае палітычны характар і яна ўзнікла ў выніку пашырэння дэзінфармацыі апазіцыяй.

Ёсць таксама заклік стварыць механізм штогадовага, міжінстытуцыянальнага кантролю стану права ва ўсіх краінах-чальцах ЕЗ. Паводле часткі еўрадэпутатаў, вынік гэтага кантролю павінен адбывацца на размеркаванні еўразвязаўскіх грошай.

У адказ на рэзалюцыю кіраўнік польскай дыпламатыі Яцэк Чапутовіч сказаў, што Польшча патрабуе выконваць трактаты ЕЗ, калі гаворка ідзе пра ролю ўстановаў і іх умешванне ў справы чалецкіх краін. Міністр Чапутовіч сказаў, што Польшча ведае еўрапейскі закон, а рэформа судовай сістэмы з’яўляецца неабходнай для незалежнасці і эфектыўнасці судовай сістэмы:

- Еўрапейская камісія прымае ў гэтым выпадку бок польскай апазіцыі. Бачыць пагрозы там, дзе мы гэтых пагроз не бачым. Вырашэнні, якія мы ўводзім у польскае права, аналагічныя з вырашэннямі ў іншых еўрапейскіх краінах.

Рэзалюцыя не з’яўляецца абавязковай. Гэта толькі рэкамендацыя для Еўракамісіі, Рады і краін-чальцоў.

ав