У Маскве па-ранейшаму лічаць Беларусь найбліжэйшым саюзнікам і стратэгічным партнёрам. Такую заяву зрабіла Міністэрства замежных спраў Расіі, якое правяло прэс-канферэнцыю, прысвечаную вынікам працы ў 2019 годзе. Адно з пытанняў было прысвечанае перспектывам узаемадзеяння Беларусі і Расіі ў рамках саюзнай дзяржавы, паведамляе «Еўрарадыё».
«У цяперашні момант працягваецца праца, накіраваная на паглыбленне інтэграцыі Расіі і Беларусі», – заявілі ў МЗС у Маскве. Там нагадалі, што дапрацоўваюцца галіновыя «дарожныя карты» (іх 31), якія ўяўляюць сабой «траекторыю далейшай інтэграцыі» краін «ва ўсіх сферах гаспадарчага жыцця».
Расійскае знешнепалітычнае ведамства згадала і пра «спрэчныя сюжэты», якія ўзнікаюць у дачыненнях Беларусі і Расіі.
Як вядома, у снежні 2019-га адбылося некалькі сустрэч і тэлефонных размоў Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Яны былі прысвечаныя найперш «паглыбленню інтэграцыі». Аднак ніякіх дакументаў падпісана не было. У той час у Мінску і іншых гарадах Беларусі прайшлі антыінтэграцыйныя вулічныя акцыі.
вс