X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

У Расіі мяркуюць вырашаць дэмаграфічныя праблемы за кошт украінцаў і беларусаў

19.01.2020 09:41
Багдан Бязпалька, які ўвайшоў у камісію па змяненні Канстытуцыі РФ, расказаў, якія змены павінны быць унесены ў асноўны закон Расіі.
 .
Расійскі пашпарт.Photo: RJA1988/pixabay.com/CC0 Public Domain

Адзін з лідараў арганізацыі «Украінцы Расіі» (бутафорская арганізацыя, якая функцыянуе пад пратэжыраваннем расійскага ўрада) Багдан Бязпалька, які ўвайшоў у камісію па змяненні Канстытуцыі Расіі, расказаў выданню Украіна.ру, якія змены павінны быць унесены ў асноўны закон Расіі – паведамляе Наша Ніва.

Бязпалька заявіў, што хацеў бы ўбачыць у новай канстытуцыі аблягчэнне для грамадзян Украіны ўступлення ў расійскае грамадзянства.

«Я вельмі на гэта спадзяюся і, вядома, мне асабіста вельмі хацелася б убачыць гэтыя нормы ў Канстытуцыі Расіі. І не толькі ў дачыненні да Украіны, але і Беларусі. Гэта дазволіла б у значнай меры вырашыць дэмаграфічную праблему — маса грамадзян Украіны і Беларусі атрымалі б магчымасць браць удзел у будаўніцтве і адраджэнні Расіі. Нагадаю, што праблему дэмаграфіі ў сваім пасланні прэзідэнт назваў як праблему асноўную, самую небяспечную, што пагражае самому існаванню нашай краіны.

Мне б вельмі хацелася, каб права на ірэдэнту — уз'яднанне усяго Рускага свету — было замацавана не проста ў заканадаўстве, але і ў Канстытуцыі Расіі. Тады б любы рэгіён не толькі Украіны, але і Беларусі меў бы магчымасць далучэння да Расіі на падставе гэтага палажэння Канстытуцыі, а не толькі палажэння аб праве нацый на самавызначэнне», — сказаў Бязпалька.

нг