Беларуская Служба

У Кіеў дастаўленыя целы ўкраінскіх ахвяраў крушэння самалёта ў Іране

19.01.2020 13:58
8 студзеня іранская супрацьпаветраная абарона памылкова збіла машыну ўкраінскай авіякампаніі Boeing 737-800 над Тэгеранам.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneskhakirov/CC BY-SA 3.0/Flickr

У аэрапорце «Барыспаль» пад Кіевам прызямліўся самалёт з целамі 11 ахвяраў збіцця ўкраінскага «Боінга» у Тэгеране. Ва ўрачыстасцях прымаюць удзел прэзідэнт і прэм'ер-міністр Украіны – Уладзімір Зяленскі і Аляксей Ганчарук.
Труны з целамі ахвяр, накрытыя нацыянальнымі сцягамі Украіны, былі перанесеныя салдатамі ў караваны. Падчас цырымоніі салдаты трымалі сцягі іншых краін, грамадзяне якіх ляцелі ў самалёце – сярод іншых Канады, Швецыі, Афганістана, Вялікабрытаніі і Германіі.

8 студзеня іранская супрацьпаветраная абарона памылкова збіла машыну ўкраінскай авіякампаніі Boeing 737-800 над Тэгеранам. Самалёт ляцеў з сталіцы Ірана ў Кіеў. Загінула 176 чалавек.

Улады Тэгерана прызналіся ў збіцці самалёта праз тры дні пасля крушэння. Учора яны вырашылі перадаць чорныя скрыні ў Кіеў. Раней украінскія просьбы аб выдачы бартавых самапісцаў, у Іране ігнаравалі.

Іранская арганізацыя грамадзянскай авіяцыі паведаміла, што яе эксперты не змаглі прачытаць інфармацыю, якая захоўваецца ў чорных скрынях, таму што яны моцна пашкоджаныя. Яны будуць накіраваныя ва Украіну, куды прыедуць эксперты з Канады, ЗША і Францыі. Калі самапісцы немагчыма будзе прачытаць у Кіеве, яны паедуць у Францыю.

ІАР/нг