Беларуская Служба

ПАРЕ прыняла рэзалюцыю па судовай рэформе ў Польшчы

29.01.2020 11:50
ПАРЕ запатрабавала ад Польшчы перагледзець пакет рэформаў такім чынам, каб судовая сістэма прыйшла ў адпаведнасць з еўрапейскімі дэмакратычнымі нормам.
ПАРЭ ZPRE/coe.int/Cathérine Monfils

Парламенцкая асамблея Рады Еўропы (ПАРЕ) прыняла 28 студзеня большасцю галасоў, крытычную рэзалюцыю ў стасунку да, ініцыяванай урадавай, судовай рэформы ў Польшчы.

У ПАРЕ лічаць, што ў выніку рэформы польскія суды страцілі незалежнасць ад выканаўчай улады, а незалежнасць суддзяў і вяршэнства права не з'яўляюцца выключна ўнутранымі польскімі праблемамі. Дадзеныя галіны палітычнага жыцця Польшчы аказваюць наўпроставы ўплыў на Еўропу.

У сваёй рэзалюцыі ПАРЕ запатрабавала ад польскіх уладаў перагледзець пакет рэформаў такім чынам, каб судовая сістэма краіны прыйшла ў адпаведнасць з еўрапейскімі дэмакратычнымі нормам.

ПАРЕ таксама мае намер распачаць у дачыненні да Польшчы працэдуру маніторынгу. Падчас галасавання па рэзалюцыі парламентарыі ад кіроўнай у Польшчы прва-кансерватыўнай партыі «Права і справядлівасць» унеслі больш за 30 паправак, аднак усе яны былі адхіленыя.

PAP/эж

Барацьба за польскую Фэміду працягваецца

24.01.2020 16:04
Нягледзячы на дэмакратычны характар польскай дзяржавы, кожная ўлада заўжды імкнецца да пашырэння сваіх паўнамоцтваў і замацавання сваёй кіроўнай пазіцыі.