Міністр нацыянальнай абароны Польшчы Мар’юш Блашчак прыняў удзел у Радзе міністраў абароны Польшчы і Літвы, якая прайшла ў Вільне. Мэтай візіту кіраўніка польскага абарончага ведамства ў Літву стала ўшчыльненне ваеннага супрацоўніцтва паміж Варшавай і Вільняй.
Мар'юш Блашчак (Mariusz Błaszczak) паведаміў Польскаму радыё, што ваеннае супрацоўніцтва паміж Польшчай і Літвой яскрава дэманструе важнае значэнне нацыянальнай бяспекі для гэтых дзвюх краінаў:
-Наша супарцоўніцтва існуе і я гэтым вельмі цешуся. Такім чынам мы адпужваем патэнцыйнага агрэсара. Паказваем, што мы падрыхтаваныя даць станоўчы адказ падчас крызіснай сітуацыі.
Міністр нацыянальнай абароны Польшчы Мары’юш Блашчак правёў перамовы з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам і міністрам абароны краіны Раймундасам Кароблісам. Мары’юш Блашчак і Раймундас Каробліс разам усклалі кветкі ў капліцы герояў Паўстання 1863-64 гг., таксама міністры наведалі месца спачынку сэрца Юзафа Пілсудскага.
IAR/эж