Як паведаміла ў сераду, 29 студзеня Міністэрства аховы здароўя ААЭ, хворыя - члены сям'і родам з кітайскай правінцыі Хубэй, дзе знаходзіцца горад Ухань, які і стаў ачагом распаўсюджвання віруса. Пра колькасць хворых не паведамляецца. Паводле звестак уладаў ААЭ, яны знаходзяцца ў стабільным стане пад наглядам медыкаў.
Улады Эміратаў распарадзіліся кантраляваць усіх пасажыраў, якія прыбываюць з Кітая ў аэрапорты Дубая і Абу-Дабі. Паводле іх звестак, летась толькі праз аэрапорт Дубая транзітам прайшлі 3,6 мільёна кітайцаў. У ААЭ размешчаны філіялы некалькіх сотняў кітайскіх кампаній.
Па стане на 29 студзеня заражэнне каронавірусам 2019-nCoV у свеце выяўлена ў прыкладна 6000 чалавек, а колькасць памерлых перавысіла 132 чалавекі. Усе сяротныя ахвяры віруса да гэтага часу былі выключна ў Кітаі. Улады КНР абмежавалі транспартныя зносіны з шэрагам мегаполісаў, фактычна змясціўшы пад каранцін звыш 56 млн чалавек у 18 гарадах правінцыі Хубэй.
Акрамя таго, выпадкі захворвання пацверджаны ў Ганконгу, Макао, на Тайвані, а таксама ў Аўстраліі, В'етнаме, Канадзе, Малайзіі, Непале, Сінгапуры, ЗША, Тайландзе, Германіі, Францыі, Паўднёвай Карэі і Японіі.
паводле dw.com/эж