Гэта пяты год страт банку. Кіраўніцтва фінансавай установы заявіла, што сітуацыя банку палепшылася, нягледзячы на страты.
Больш падрабязна перадае з Берліна карэспандэнт Польскага радыё Вальдэмар Машэўскі:
- У 2019 –м годзе банк панёс мільярдныя страты ў звязку з рэструктурызацыяй, а таксама ў звязку з падзеннем курсу акцый фірмы. Кіраўніцтва банку пераконвае, што неўзабаве сітуацыя стабілізуецца ў выніку рэалізаваных дзеянняў. Ідзецца ў першую чаргу пра маштабныя звальненні. Цягам бліжэйшага года банк плануе ліквідаваць на ўсім свеце 18 тысяч месцаў працы. Пры канцы мінулага году ў банку працавала больш за 87 тысяч чалавек.
За апошнія 10 год акцыі нямецкага «Deutsche Bank» патанелі на 82%. Толькі ў 2015-м годзе банк меў страты ў памеры 15 мільярдаў еўра.
юл