Беларуская Служба

Праз каронавірус Манголія закрывае мяжу з Кітаем

31.01.2020 13:40
Дагэтуль у Манголіі не выяўлена аніводнага выпадку захворвання на каронавірус. 
ПекінPAP/EPA/WU HONG

Урад Манголіі ў сувязі эпідэміяй каронавіруса прыняў рашэнне да 2 сакавіка закрыць усе пункты пропуску на мяжы з КНР. Улады ва Улан-Батары такім чынам намерваюцца спыніць распаўсюд каронавіруса.  Новы тып віруса выклікае складанае запаленне лёгкіх, якое можа прывесці да смерці інфекаванага.

Паводле мангольскіх уладаў, усе грамадзяне краіны каб вярнуцца на радзіму, маюць час да 6 лютага, але для замежных грамадзянаў мяжа будзе закрытая.

Дагэтуль у Манголіі не выяўлена аніводнага выпадку захворвання на каронавірус. У аўторак урад, паведаміў, што ажыццяўляе ўсе магчымыя захады дзеля эвакуацыі 30 манголаў, якія перабываюць у ачагу эпідэміі, у кітайскім горадзе Ухань.

У свеце зафіксаваны 9923 выпадкі заражэння каронавірусам, 99% з якіх у Кітаі. Ад віруса памерлі 213 чалавек, усе смяротныя ахвяры пакуль таксама былі толькі ў Кітаі. Каронавірус трапіў у 22 краіны свету.

IAR/эж