13 лютага, у дзясяты раз адзначаецца Сусветны дзень радыё, заснаваны ЮНЕСКА ў 2011 годзе. У гэты дзень у 1946 годзе Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый было створана Радыё ААН.
У 1920-ыя гады ЗША сталі першай краінай1 у свеце, дзе распачалося пастаяннае і рэгулярная радыёвяшчанне. Першая эксперыментальная перадача ў Польшчы выйшла ў эфір 1 лютага 1925 года. Гэтая дата і лічыцца пачаткам радыёвяшчання ў Польшчы.
Цягам 95 гадоў сваёй працы Польскае Радыё сабрала ўнікальны архіў гукаў, які з’яўляецца выдатным адлюстраваннем насычанай гісторыі Польшчы. У архівах Польскага радыё можна знайсці запісы галасоў айцоў-заснавальнікаў сучаснай польскай дзяржавы: Юзэфа Пілсудскага ды Ігнацыя Яна Падэрэўскага.
Прапаноўваем вашай увазе архіўны запіс са жніўня 1932 года, зроблены на міжнародных авіяцыйных спаборніцтвах у Берліне. Тады быў запісаны голас знакамітага польскага авіятара Францішка Жвіркі (Franciszek Żwirko). Разам з інжынерам Станіславам Вігурам на польскім самалёце RWD-6 яны занялі першае месца на гэтым конкурсе:
- Калі ўчорашняя Польшча толькі пачынала любіць авіяцыю, то сённяшняя – старанна працуе над яе развіццём, а заўтрашняя – будзе моцнай не толькі на сушы, але і ў паветры!
Жвірка і Вігура трагічнага загінулі падчас пералёту ў Прагу ў верасні 1932 года, праз месяц пасля гэтага запісу.
Польскае радыё пачынаючы з 1925 года збірала музычныя запісы, аднак усе даваенныя кружэлкі і стужкі былі знішчаныя падчас Другой сусветнай вайны. Неўзабаве пасля заканчэння вайны на радыё сталі паступаць ацалелыя пласцінкі з усёй краіны. Намаганнямі неабыякавых палякаў удалося часткова аднавіць даваенны аўдыёфонд.
эж