Беларуская Служба

Распачынаецца Міжнародныя канферэнцыі па бяспецы ў Мюнхене

14.02.2020 13:06
Дырэктар мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы Вольфганг Ішынгер  крытыкуе замежную палітыку Еўразвязу апошніх некалькіх гадоў
Monachium, stolica Bawarii
Monachium, stolica BawariiPixabay

Асноўнымі тэмамі 56-й Міжнародныя канферэнцыі па бяспецы ў Мюнхене з'яўляюцца крызіс на Блізкім Усходзе ды роля Захаду ў вырашэнні канфліктаў. Напярэдадні міжнароднага форума, які пачынаецца ўвечары ў Мюнхене, яго гаспадары - нямецкія палітыкі выступаюць за ўзмацненне ролі Еўразвязу ў вырашэнні сусветных канфліктаў.

Дырэктар мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы Вольфганг Ішынгер (Wolfgang Ischinger) крытыкуе замежную палітыку Еўразвязу апошніх некалькіх гадоў. Адсутнасць належнага ўдзелу Еўропы на Блізкім Усходзе, на яго думку, сведчыць пра неэфектыўнасць міжнароднай палітыкі Супольнасці:

- Прыклад Сірыі, гэта сапраўды прыклад катастрофы. Для нас, еўрапейцаў, гэта катастрофа палітычнага і маральнага ўпадку. Мы адварочваліся на працягу дзевяці гадоў ад гэтай праблемы, бездапаможна спрабавалі дзейнічаць класічнымі дыпламатычнымі сродкамі, у той час як іншыя выкарыстоўвалі ваенныя сродкі і ўжывалі дзейсныя захады.

Сёлета штогадовая Мюнхенская канферэнцыя па бяспецы праходзіць з 14 па 16 лютага. У ёй удзельнічаюць прадстаўнікі больш за 40 краін, а таксама бізнесоўцы і міжнародныя арганізацыі.

Сярод іншых, Канферэнцыю ў Мюнхене наведаюць федэральны канцлер Аўстрыі Себасцьян Курц, прэмʼер-міністры Канады і Нідэрландаў Джасцін Трудо і Марк Рутэ, а таксама кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Польшча прадстаўлена міністрам замежных спраў Яцэкам Чапутовічам.

IAR/эж