Беларуская Служба

Рэзкае падзенне продажаў аўтамабіляў у Кітаі

23.02.2020 15:32
Праблемы аўтамабільнай прамысловасці спарадзіў каранавірус.
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by Arek Socha from Pixabay/CC0

На 92% скараціліся продажы аўтамабіляў у Кітаі на працягу першых двух тыдняў лютага. Гэта наступства эпідэміі каранавіруса. Патэнцыйныя кліенты проста не выходзілі са сваіх дамоў.

Згодна з дакладам кітайскай Асацыяцыі легкавых аўтамабіляў, пастаўкі новых аўтаў за апошні месяц могуць знізіцца ажно на 70%, гэта азначае, што за першыя два месяцы 2020 года продажы аўтамабіляў абваліліся амаль на 40 працэнтаў.

У першы тыдзень лютага ў аўтасалонах практычна не было пакупнікоў, таму што большасць людзей засталася ўдома «, – піша ў справаздачы генеральны сакратар Асацыяцыі Цуй Дуншу.

Ён адзначыў, што дылеры паступова аднавілі сваю дзейнасць у другім тыдні лютым, калі штодзённы продаж легкавых аўтамабіляў склаў 4 тысячы 98 адзінак, што азначае зніжэнне на 89% у параўнанні з папярэднім годам.

Міністэрства гандлю Кітая абвясціла, што будзе супрацоўнічаць з іншымі міністэрствамі ў выпрацоўцы і прыняцці далейшых мер па стабілізацыі продажаў аўтамабіляў і абмежавання негатыўныя наступствы эпідэміі.

У той жа час кітайскае кіраўніцтва вядзе перамовы пра падаўжэнне перыяду субсідыяў на набыццё электрамабіляў для ажыўлення продажаў.

ПР/юл