Беларуская Служба

Затрэслася зямля на мяжы Турцыі і Ірану

23.02.2020 11:28
Шмат людзей застаюцца пад заваламі дамоў, ёсць смяротныя ахвяры.
.  .
Землятрус. Ілюстрацыйны здымак.EPA/Andina Dostawca: PAP/EPA.

Землятрус магнітудай 5,7 балаў па шкале Рыхтэра ўдарыў па памежнаму рэгіёну паміж Турцыяй і Іранам.

Міністэрства ўнутраных спраў Турцыі заявіла, што загінулі сем чалавек. Шмат людзей трапілі пад завалы пад разбуранымі будынкамі.

Землятрус меў месца ў сейсмічна актыўным абшары, дзе часта здараюцца трасенні.

У сваю чаргу іранскія ўладаў ня маю інфармацыі пра колькасць пацярпелых і панесеныя страты. У гэтым рэгіёне знаходзяцца некалькі дзясяткаў невялікіх вёсак. Ратавальныя групы ўжо накіраваліся на месца здарэння.

У мінулым месяцы землятрус на ўсходзе Турцыі забіў 40 чалавек і моцна пашкодзіў жылыя будынкі.

ПР/юл