Беларуская Служба

ЗША накладваюць новыя абмежаванні на кітайскія СМІ

03.03.2020 10:24
Гэта ўспрымаецца як адказ на выдаленне Пекінам у лютым журналістаў «Wall Street Journal».
Дональд ТрампPAP/EPA/MICHAEL REYNOLDS

ЗША накладваюць новыя абмежаванні на кітайскія СМІ, прымушаючы іх на палову зменшыць колькасць персаналу, які працуе ў Амерыцы. Гэта ўспрымаецца як адказ на выдаленне Пекінам у лютым журналістаў «Wall Street Journal» – піша ВВС.

Пяць кітайскіх дзяржаўных СМІ будуць прымушаныя зменшыць колькасць працаўнікоў у ЗША на 40%. Інфармацыйнае агенцтва Xinhua павінна зменшыць колькасць персаналу са 160 да 100 чалавек. Падобна павінны зрабіць канал China Global Television Network, англамоўная газета «China Daily», China Radio International і выданне «Renmin Ribao».

Амерыканскія чыноўнікі абвінавацілі Кітай у рэпрэсіях у сферы свабоды слова, не сустраканых ад кульмінацыйнага моманту халоднай вайны – заўважае партал BBC News. Дзярждэпартамент ЗША заявіў, што да яго даходзіць інфармацыя аб росце пераследу і слежкі амерыканскіх і іншых замежных журналістаў у Кітаі.

У лютым кітайскія ўлады вырашылі выдаліць траіх журналістаў «Wall Street Journal» у сувязі з каментаром пад назвай: «Кітай з'яўляецца сапраўдным хворым чалавекам Азіі». Пекін прызнай гэтыя словы расісцкімі і забраў акрэдытацыю журналістаў.

ав