Беларуская Служба

Еўразвяз крытыкуе чарговы прысуд смяротнай кары ў Беларусі

08.03.2020 14:44
ЕЗ пацвердзіў свой рашучы супраціў у дачыненні да прымянення смяротнага пакарання ў любых абставінах.
Плакат кампаніі "Скажы НЕ смяротнаму пакаранню"dp.spring96.org

Да найвышэйшай меры пакарання прысуджаны 29-гадовы Віктар Скрундзік за забойства двух сталых мужчын і спробу забойства пенсіянеркі. У гэтым годзе гэта другі смяротны прысуд у Беларусі.

Еўразвяз пацвердзіў свой рашучы супраціў у дачыненні да прымянення смяротнага пакарання ў любых абставінах – напісаў прэс-сакратар еўразвязаўскай дыпламатыі. Петэр Стано напісаў, што кара смерці парушае неад'емнае права на жыццё і зʼяўляецца жорсткім, нечалавечым, прыніжаючым пакараннем. Ён дадаў, што памылак і несправядлівых прысудаў нельга пазбегнуць у любой судовай сістэме.

У заяве таксама напісана, што свет адмаўляецца ад кары смерці – у 160 краінах не было эгзэкуцыі ўжо больш за 10 гадоў. Беларусь зʼяўляецца адзінай краінай у Еўропе, дзе смяротнае пакаранне надалей прымяняецца. Еўразвяз шматразова звяртаўся да беларускіх уладаў з заклікам увесці мараторый на яго прымяненне.

ав