Самалёт кампаніі Malaysia Airlines, які 17 ліпеня 2014 году вылецеў з Амстэрдаму ў Тайланд, быў збіты ў Данецкай вобласці, на ўсходзе Украіны. Усе пасажыры – у суме 298 чалавек – загінулі. 196 пасажыраў былі галандцамі.
Сярод абвінавачаных – трое расіян і адзін украінец, усе звязаныя з прарасійскімі сепаратыстамі, якія вядуць вайну на ўсходзе Украіны. У мінулым годзе галандская пракуратура паставіла мужчынам два абвінавачанні: прывядзенне да крушэння самалёту MH17 і забойства 298 пасажыраў. Абвінавачаным пагражае пажыццёвае зняволенне.
Нягледзячы на міжнародныя ордэны на арышт, ніводзін з абвінавачаных не прысутнічае ў судзе. Улады ў Маскве абвяргаюць інфармацыю, што расійскія грамадзяне былі датычныя да збіцця самалёту.
Амстэрдамскі працэс адкрыты для СМІ і грамадскасці. Судовы працэс адбываецца ў Амстэрдаме, у будынку суду, размешчаным недалёка ад аэрапорту Schiphol, з якога стартаваў MH17.
ав