Адліга на рынку нафты з’яўляецца эфектам адсутнасці паразумення паміж краінамі OPEC+ (Арганізацыя краін, экспартуючых нафту). Расія не пагадзілася на чарговае раптоўнае змяншэнне здабычы сыравіны, што прапанавалі іншыя краіны-экспарцёры нафты для стабілізацыі рынкаў нафты, якія пачалі вагацца ў сувязі з каронавірусам.
У выніку Саудаўская Аравія, адзін з самых вялікіх пастаўшчыкоў нафты, аб’явіла Расіі цэнавую вайну. Аравія панізіла цэны і заявіла пра радыкальны рост вытворчасці ў красавіку.
Рэакцыі рынкаў не трэба было доўга чакаць. Самы папулярны сорт нафты, Brent, страціў на сусветных біржах 30%, дасягаючы ў панядзелак раніцай цаны 31,98 долар за барэль.
ав