Беларуская Служба

Меркель афіцыйна абвясціла аб закрыцці межаў Еўразвяза

18.03.2020 09:14
Паводле звестак, Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, зараз менавіта Еўропа зʼяўляецца цэнтрам пандэміі каранівруса.
Kanclerz Niemiec Angela Merkel
Kanclerz Niemiec Angela MerkelPAP/EPA/CLEMENS BILAN

Краіны ЕЗ прыйшлі да пагаднення аб забароне на ўезд грамадзянаў трэціх краін. Пра гэта ў аўторак, 17 сакавіка, абвясціла канцлер Нямеччыны Ангела Меркель. Забарона ўводзіцца мінімум на 30 дзён і ўступае ў сілу неадкладна.

У Еўрапейскі Звяз змогуць уязджаць толькі грамадзяне краінаў-чальцоў супольнасці і члены іх сем'яў, грамадзяне Вялікабрытаніі, Ісландыі, Ліхтэнштэйна, Нарвегіі, Швейцарыі, а таксама асобы з еўрапейскім відам на жыхарства. Уезд прадстаўнікоў трэціх краін будзе дазволены толькі ў « неадкладных » выпадках, заявіў кіраўнік МУС Нямеччыны Хорст Зээхофер.

Пры гэтым адзначаецца неабходнасць забяспечыць свабодны руху грузаў і тавараў праз мяжу, падкрэсліла нямецкі канцлер. Паводле яе слоў, у дадзены момант на мяжы існуюць«некаторыя складанасці».

Канцлерка ФРГ таксама адзначыла, што не павінны ўзнікаць праблемы ў асоб, якія рэгулярна перасякаюць мяжу для паездак на працу.

Паводле звестак, Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, зараз менавіта Еўропа зʼяўляецца цэнтрам пандэміі каранівруса.

паводле dw.com/эж