Дзякуючы агульнанацыянальнаму збору сродкаў «Польскі цэнтр міжнароднай дапамогі» сабраў грошы на будаўніцтва 52 дамоў на паўночным захадзе Сірыі. 18 сакавіка раніцай транспарт з канструкцыямі дамоў адправіўся са склада ў Гданьску.
Прэзідэнт Фонду «Польскі цэнтр міжнароднай дапамогі» Войцех Вільк растлумачыў, што дамы павысяць бяспеку людзей, якія пражываюць на паўночным захадзе Сірыі:
-Модульныя дамы, гэта салідны дах над галавой, для тых сем'яў, якія страцілі жытло ў выніку абстрэлаў. У модульных дамах, у адрозненні ад звычайных намётаў, ёсць дзверы, якія можна зачыніць. Гэта ў значнай ступені павялічвае бяспеку жанчын і семʼяў, якія жылі ў перапоўненых лагерах. Часам у адным лагеры жывуць сотні тысяч чалавек. Гэта канкрэтная дапамога ад палякаў.
Войцех Вільк дадаў, што выбар лагераў, у якіх пабудуюць дамы, будзе зроблены ў каардынацыі з ААН. 52 польскія дамы будуць дастаўленыя на на турэцка-сірыйскую мяжу цягам 5-8 дзён.
IAR/эж