У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй львоўскія гарадскія ўлады ўвялі дадатковыя сродкі бяспекі. У прыватнасці, да трох разоў у дзень павялічылася колькасць санітарных праверак на рынках. У выпадку парушэння нормаў гандлёвы аб'ект будзе закрыты. У сваю чаргу ў гарадскіх аўтобусах, трамваях і тралейбусах адначасова можа ехаць не больш чым 10 пасажыраў. Гэтае абмежаванне датычыць усіх украінскіх гарадоў.
Акрамя таго, львоўскае прадпрыемства гарадскога транспарту будзе адмыслова давозіць на працу супрацоўнікаў бальніц і прамысловых прадпрыемстваў.
Мэрыя стварыла таксама спецыяльныя групы, якія будуць правяраць, ці грамадзяне, ахопленыя каранцінам, сапраўды прытрымліваюцца спецрэжыму.
вс