Беларуская Служба

Кіраўнік МУС Украіны прапануе ўвесці агульнадзяржаўны каранцін

21.03.2020 14:00
   , 20  2020
Дэзінфекцыя вуліцы ў Львове, 20 сакавіка 2020 годаPAP/EPA/MARKIIAN LYSEIKO

Міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў заклікаў урад увесці каранцін на тэрыторыі ўсёй краіны. Калі б афіцыйны Кіеў прыняў такое рашэнне, то на тэрыторыі Украіны была б уведзеная забарона на перамяшчэнне людзей, а месцы працы прыйшлося б часова закрыць.

Арсен Авакаў сказаў, што выкарыстае ўсе свае паўнамоцтвы і ўплывы для таго, каб увесці ў краіне агульнадзяржаўны каранцін. Паводле Авакава, без самаізаляцыі як мага найбольшай колькасці грамадзян дзяржава можа не справіцца з эпідэміяй каранавіруса.
У выпадку ўвядзення каранціна на тэрыторыі краіны, будуць працаваць толькі служба аховы здароўя, паліцыя, войска і персанал прадуктовых крамаў.

На сённяшні дзень ва Украіне выкрыты 41 выпадак заражэння каранавірусам, памерла трое пацыентаў.

вс