Усяго на 22 сакавіка найбольш хворых зафіксавана ў Кітаі – 81 тысяча 321 чалавек. Пры гэтым 3 тысячы 260 чалавек памерлі, а 71 тысяча 862 вылечыліся.
У Італіі налічваецца 53 тысячы 578 захворванняў, 4 тысячы 825 памерлых, і 6072 асобы паспяхова вылечыліся ад віруса.
У ЗША выяўлена ўжо 25 тысяч 493 выпадкі захворванняў, зафіксавана 307 смерцяў, а 171 заражаны ачуняў.
У агульным рэйтынгу за ЗША ідзе Іспанія з 25,3 тысячамі выпадкаў захворвання, Германія -22,2 тысячы выпадкаў ды Іран з 20,6 тысячамі захварэўшых. Тэсты на каранавірус прайшлі ўжо 195 тысяч амерыканцаў.
Дональд Трамп падчас прэсавай канферэнцыі распавёў, што рыхтуецца пакет эканамічных захадаў для змагання з пандэміяй. У амерыканскую эканоміку паступіць каля 1 трыльёну долараў у выглядзе дапамогі ад дзяржавы, паабяцаў амерыканскі прэзідэнт.
Гэтыя захады робяцца для стымулявання эканомікі і жыхароў ЗША, якія пацярпелі ад новага вірусу.
ПР/юл