З-за пандэміі каранавіруса (SARS-CoV-2) Міжнародная федэрацыя хакея (IIHF) абвясціла пра адмену турніру, запланаванага на май у Швейцарыі.
Гаспадарамі спаборніцтваў, бюджэт якіх складае больш за 30 мільёнаў еўра, мусілі стаць Цюрых і Лазана. Больш за 300 000 квіткоў ужо прададзена. Зборная Беларусі мела быць адной з 16 камандаў – удзельніц чэмпіянату.
- Гэта складаная сітуацыя для міжнароднай хакейнай сямʼі, але мы павінны прыняць яе. Каранавірус зʼяўляецца сусветнай праблемай і патрабуе сурʼёзных намаганняў дзяржаўных органаў па барацьбе з яго распаўсюджваннем. IIHF павінен зрабіць усё, каб падтрымаць гэтую барацьбу. Пакуль мы павінны адкласці спорт і падтрымаць як дзяржаўныя органы, так і сямʼю хакея «, – сказаў Рэнэ Фазел, прэзідэнт IIHF.
Чэмпіянат свету ў хакеі з шайбай праводзіцца штогод з 1930 году. Спабоніцтвы не праводзіліся толькі з 1940 па 1946 год, у перыяд Другой усясветнай вайны.
юл