X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Беларусаў папярэдзілі аб абавязковым двухтыднёвым каранціне пры ўездзе ў Літву

25.03.2020 08:17
Грамадзян Беларусі, якія вяртаюцца дадому па транзітным калідоры праз Літву, просяць максімальна аператыўна звязацца з пасольствам Беларусі ў Літве.
Litewska policja
Litewska policjaastudio/shutterstock

З аўторка, 24 сакавіка, уведзены абавязковы двухтыднёвы каранцін пры ўездзе ў Літву. Пра гэта Міністэрства замежных спраў Беларусі папярэдзіла на сваёй афіцыйнай старонцы ў сетцы Facebook, паведамляе БелТА. 

Грамадзян Беларусі, якія вяртаюцца дадому па транзітным калідоры праз Літву, просяць максімальна аператыўна звязацца з пасольствам Беларусі ў Літве па тэлефонах +37052662211; +37060016244 (кругласутачна). 

У беларускай дыпмісіі таксама распавялі, што рабіць, калі ў перыяд каранціну скончыўся тэрмін законнага знаходжання ў Літве, але краіну не ўдалося пакінуць не па сваёй віне. Замежным грамадзянам можна заставацца ў Літве да заканчэння каранціну. У дачыненні да іх у перыяд каранціну не будуць прымацца рашэнне аб вяртанні і меры адміністрацыйнай адказнасці за незаконнае знаходжанне. Але неабходна будзе пакінуць Літву па завяршэнні каранціну на працягу ўстаноўленага перыяду (пра гэта будзе паведамлена дадаткова).

вс

на фота: літоўская паліцыя