Мы будзем праводзіць 100 тысяч тэстаў на каронавірус ужо ў канцы гэтага месяца – такое абяцанне даў міністр аховы здароўя Злучанага Каралеўства Мэт Хэнкак. Міністр даў такое абяцанне, адказваючы на апазіцыі, большасці СМІ і часткі экспертаў, занепакоеных занадта малым, на іх думку, маштабам тэставання насельніцтва:
- Цяпер я стаўлю мэту: 100 тысяч даследаванняў на дзень, да канца месяца. Я поўны рашучасці дасягнуць гэтага ўзроўню.
Паводле апошніх дадзеных, на Брытанскіх выспах было праведзена больш за 163 тысячы тэстаў на наяўнасць каранавіруса. Каля 3 тысяч чалавек загінулі ад COVID-19. За апошнія суткі ў Злучаным Каралеўстве ад наступстваў гэтай хваробы памерлі 569 чалавек.
IAR/эж