Беларуская Служба

ЗША ўступілі ў «тыдзень пікавай смяротнасці» ад каранавіруса

07.04.2020 10:47
«Я мяркую, што мы, верагодна, ніколі не бачылі нічога падобнага, магчыма толькі падчас вайны».
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnePAP/EPA/STEFANO CAVICCHI

Прэзідэнт Дональд Трамп выказаў здагадку, што гэта будзе «самы цяжкі тыдзень» эпідэміі. На гэтым фоне федэральны наглядны орган паведаміў, што лякарні з усіх сіл спрабуюць захаваць і пашырыць свае магчымасці па догляду за інфікаванымі пацыентамі.

Паводле Reuters, ліе памерлых ад каранавіруса ў ЗША ў панядзелак, 6 красавіка перавысіў 10 тысяч і імкліва набліжаецца да паказчыкаў Італіі і Гішпаніі, дзе ахвярамі хваробы сталі 16 тысяч і 12,5 тысяч чалавек, адпаведна.

«Гэта будзе тыдзень пікавай шпіталізацыі, пікавых паступленняў у аддзяленні рэанімацыі і, на жаль, пікавай смяротнасці», – заявіў лекар і член рабочай групы Белага дому па каранавірусу адмірал Брэт Жыруа, выступаючы ў праграме »Добрай раніцы, Амерыка!« на канале АВС.

Чыноўнік выказаў асаблівую трывогу ў сувязі з сітуацыяй у штатах Нью-Ёрк, Нью-Джэрзі і Канэктыкут, а таксама ў горадзе Дэтройце.

Выступаючы на брыфінгу ў Белым доме, прысвечаным каранавірусу, прэзідэнт Трамп заявіў, што колькасць ахвяр COVID-19 на гэтым тыдні вырасце.

«Хутчэй за ўсё, гэта будзе самы цяжкі тыдзень. На жаль, будзе вельмі шмат смерцяў, але менш, чым калі б мы нічога не распачалі – сказаў ён. – Мы падыходзім да таго моманту, калі будуць сапраўды вельмі дрэнныя лічбы. Мы хочам, каб гэтыя лічбы былі нашмат ніжэй, чым яны будуць. І мы зробім гэта. Я мяркую, што мы, верагодна, ніколі не бачылі нічога падобнага, магчыма толькі падчас вайны».

Распараджэнні губернатараў штатаў аб абмежаваннях на выхад з дому закранулі больш за 90% амерыканцаў. Толькі восем Штатаў пакуль не ўвялі падобныя абмежаванні.

Даклад офіса генеральнага інспектара Міністэрства аховы здароўя і сацыяльных службаў паказаў, што «востры дэфіцыт» матэрыялаў для тэставання і доўгае чаканне вынікаў тэставання абмяжоўваюць магчымасці лякарняў па маніторынгу стану здароўя персаналу і пацыентаў.

Офіс генеральнага інспектара адзначыў «што «супярэчлівыя ўказанні федэральных органаў, уладаў Штатаў і муніцыпалітэтаў» збівалі з панталыку больніцы і грамадскасць, у той час як маштабны дэфіцыт сродкаў індывідуальнай абароны стварыў пагрозу для персаналу бальніц і пацыентаў.

Нягледзячы на змрочныя папярэджання, па меншай меры адна мадэль развіцця падзей дае надзею на тое, што смяротнасць пачала зніжацца.

Мадэль, распрацаваная Вашынгтонскім універсітэтам, на якую спасылаюцца некаторыя федэральныя чыноўнікі і прадстаўнікі Штатаў, у цяперашні час прадказвае 81766 смерцяў ад каранавируса да 4 жніўня, што на 12 тысяч менш у параўнанні з прагнозам, складзеным на выходных.

Мадэль, якая рэгулярна карэктуецца па меры паступлення новых дадзеных, прадказвае пікавую патрэба ў бальнічных ложках 15 красавіка і сутачную смяротнасць на ўзроўні 3130 чалавек 16 красавіка.

паводле golos-ameriki.ru/эж