Сенатар Бэрні Сандэрс спыніў сваю кампанію ў правыбарах Дэмакратычнай партыі на кандыдата ў лістападаўскіх прэзідэнцкіх выбарах у ЗША. У выніку былы віцэ-прэзідэнт Джо Байдэн стаў найбольш праўдападобным кандыдатам дэмакратаў.
-Сёння я спыняю кампанію. Хоць кампанія заканчваецца, то ўсё ж змаганне за справядлівасць працягваецца, – напісаў Сандэрс на Твітэры.
Паводле агенцтва Associated Press, сенатар закончыў сваю кампанію, паколькі палічыў, што Байдэн мае значную перавагу, і няма надзеі абагнаць яго ў гэтым спаборніцтве.
У сваёй прамове Берні Сандэрс заявіў, што возьме ўдзел у наступных правыбарах дэмакратаў і будзе надалей пераконваць партыю ў сваіх поглядах.
Па прычыне эпідэміі каранавірусу Дэмакратычная партыя перанесла з чэрвеня на жнівень партыйную канвенцыю, на якой павінен быць высунуты кандыдат партыі на прэзідэнцкіх выбарах. Паводле Байдэна, не выключана, што канвенцыя павінна будзе адбыцца ў інтэрнэце.
ав