Змены ў дзяржбюджэт прадугледжваюць скарачэнне заробкаў усіх дзяржаўных служачых, паведаміў у відэазвароце прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
Паводле яго слоў, выдаткі скарачаюцца часова і будуць вернутыя пасля пераадолення каранавіруса. Зяленскі зазначыў, што незалежна ад рангу і пасады ўжо з 1 красавіка зарплаты чыноўнікаў не будуць перавышаць 47 тыс. грыўняў.
Паводле прэзідэнта, гэта датычыць суддзяў, народных дэпутатаў, пракурораў, супрацоўнікаў Нацбанка, ЦВК і многіх іншых устаноў і дзяржарганізацый.
вс