Беларуская Служба

Вакцына ад каранавіруса можа быць гатовая ў верасні

11.04.2020 17:02
Магчымасць з'яўлення вакцыны восенню вакцынолаг Оксфардскага ўніверсітэта ацаніла на 80%.
  . , , 10  2020
Навуковец у спецкамбінезоне. Катавіцы, Польшча, 10 красавіка 2020 года PAP/Andrzej Grygiel

Вакцына ад заражэння вірусам SARS-CoV-2 можа быць гатовая ўжо ў верасні. Такое меркаванне выказала вядучы вакцынолаг Оксфардскага ўніверсітэта, прафесар Сара Гілберт. Яе словы цытуе The Times.

Паводле навукоўца, выпрабаванні прышчэпкі на людзях павінны пачацца на працягу наступных двух тыдняў.

Як зазначыла прафесар Гілберт, ёсць вялікія шанцы на тое, што «гэта спрацуе, грунтуючыся на тых рэчах, якія мы зрабілі з гэтым тыпам працы над вакцынай». Пры гэтым вакцынолаг дадала, што стварыць прывіўку да восені «можна, калі ўсё будзе ісці выдатна». Магчымасць з'яўлення вакцыны восенню Сара Гілберт ацаніла на 80%.

вс