Беларуская Служба

Ва Украіне аддалі гонар ахвярам Катынскага злачынства

13.04.2020 15:08
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда накіраваў спецыяльны ліст удзельнікам урачыстасцей у Быкоўні.
Pomnik ofiar zbrodni katyńskiej w Przemyślu
Pomnik ofiar zbrodni katyńskiej w PrzemyśluGartforu / Shutterstock.com

На польскіх вайсковых мемарыяльных могілках у вёсцы Быкоўня пад Кіевам ушанавалі памяць ахвяр Катынскага злачынства. З-за пагрозы, звязанай з распаўсюджваннем каранавіруса, мерапрыемства прайшло без удзелу прадстаўнікоў прэсы.

На могілках спачываюць парэшткі 3435 ахвяраў сталінскіх катаў – палякаў з гэтак званага ўкраінскага Катынскага спісу.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда накіраваў спецыяльны ліст удзельнікам урачыстасцей у Быкоўні. У звароце кіраўнік дзяржавы напісаў, што памяць і гістарычная праўда з'яўляюцца асновай ідэнтычнасці польскай нацыі.

Як паведамлялася, таксама сёння Анджэй Дуда звярнуўся з пасланнем да народа.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел польскія дыпламаты і прадстаўнікі ўкраінскіх улад. У месцы памяці былі ўскладзены кветкі, запаленыя свечкі і зачытаная малітва.

Пасол Польшчы ва Украіне Барташ Ціхоцкі сказаў, што забойствы, здзейсненыя супраць палякаў 80 гадоў таму, замоўчваліся шмат гадоў, і што ўлады Расійскай Федэрацыі па сённяшні дзень не вырашылі згаданага пытання з пункту гледжання міжнароднага права.

Украінскі бок на мерапрыемстве прадстаўляў намеснік міністра замежных спраў Васіль Боднар і прадстаўнік Офіса прэзідэнта Украіны Аляксандр Ірхін.

Цырымонія з удзелам польскіх дыпламатаў адбылася таксама ў Пяціхатках каля Харкава, дзе пахавана больш за 3739 забітых НКУС польскіх афіцэраў.

вс

на фота: помнік ахвярам Катынскага злачынства ў Пшэмыслі