Беларуская Служба

Польская авіякампанія LOT адмовілася ад планаў пакупкі нямецкіх авіяліній Condor

13.04.2020 19:01
Польская авіяцыйная група паведаміла пра пакупку нямецкай авіякампаніі Condor у канцы студзеня 2020 года.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock

Дзяржаўнае прадпрыемства «Польская авіяцыйная група», галоўнай кампаніяй якое з'яўляецца авіякампанія LOT, адмовілася ад планаў пакупкі нямецкіх авіяліній Condor. Аб гэты паведаміла прэс-служба групы, адмовіўшыся адначасова ад каментарыяў.

Польская авіяцыйная група паведаміла пра пакупку нямецкай авіякампаніі Condor у канцы студзеня 2020 года. Палякі запрапанавалі найлепшыя ўмовы ў параўнанні з іншымі патэнцыйнымі інвестарамі. Афіцыйна цана не называлася, але крыніцы гаварылі пра кошт у раёне 500 млн еўра.

Чартарныя авіялініі Condor былі выстаўленыя на продаж у канцы мінулага года пасля банкруцтва папярэдняга ўладальніка Thomas Cook Group – аднаго з найбольшых у свеце тураператараў са штаб-кватэрай у Лондане.

Неафіцыйна гаворыцца, што Польская авіяцыйная група адмовілася ад пакупкі нямецкай кампаніі з-за крызіса на сусветным авіяцыйным рынку, які зʼяўляецца вынікам пандэміі каранавіруса.

вс