Беларуская Служба

Праз каранавірус Турэччына хоча вызваліць 90 тысяч зняволеных

14.04.2020 09:04
Узбуджальнік пнеўманіі COVID-19 выяўлены больш чым у 2 млн жыхароў Планеты, памерлі звыш 119 тысяч.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjne shutterstock/SamaraHeisz5

Парламент Турэччына ў панядзелак, 13 красавіка, ухваліў законапраект, які прадугледжвае вызваленне каля 90 000 зняволеных з-за распаўсюджвання каранавіруса SARS-CoV-2. Прыняцце дакументу падтрымалі 279 парламентарыяў, 51 дэпутат выступіў супраць.

Праваабаронцы і актывісты крытыкуюць турэцкія ўлады за тое, што амністыя не закране палітычных зняволеных. Так, міжнародная арганізацыя ПЭН-клуб заклікала вызваліць зняволеных журналістаў і праваабарончых актывістаў, спасылаючыся на дрэнную гігіену ў многіх пенітэнцыярных установах Турэччыны.

За некалькі гадзін да галасавання ў парламенце міністр юстыцыі Абдулхаміт Гюль паведаміў пра смерць траіх зняволеных, у якіх выявілі новы каранавірус. Узбуджальнік захворвання COVID-19 і выяўлены ў 61 тысячы турэцкіх грамадзянаў, 1296 хворых памерлі. Улады ўвялі жорсткія абмежавальныя захады, каб стрымаць распаўсюд эпідэміі.

Свет працягвае барацьбу з імклівым ростам колькасці хворых SARS-CoV-2. Узбуджальнік пнеўманіі COVID-19 выяўлены больш чым у 2 млн жыхароў Планеты, памерлі звыш 119 тысяч.

паводле dw.com/эж