Беларуская Служба

«Паўночны паток-2» плаціць за апытанні ў сваю падтрымку

14.04.2020 10:48
Дэзынфармацыйная кампанія на карысць «Паўночнага патоку-2» павінна стварыць «сацыяльную і палітычную дынаміку», якая дазволіць як мага хутчэй завяршыць будаўніцтва.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnepixabay.com/CC0 Public Domain/

Фонд «Свабодная Расія» апублікаваў даклад аб дэзынфармацыі на карысць спрэчнага праекту «Паўночны паток-2». Гаворка ідзе аб апытанні грамадскай думкі, з якога вынікае, што неммцы выступаюць за будаўніцтва газаправода «Паўночны паток-2» з Расіі ў Нямеччыну.

Ініцыятарам даследавання стала бізнес асацыяцыя Усходняй Германіі (Osteuropaverein der Deutschen Wirtschaft-ODW). Яна была заснавана ў 2018 годзе нямецкім Камітэтам па ўсходнееўрапейскіх эканамічных адносінах і Нямецкай асацыяцыяй бізнесу Усходняй Еўропы.

Прадстаўнікі Бізнес асацыяцыі Усходняй Германіі сустрэліся ў снежні 2019 года з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Кіраўніком па сувязях з грамадскасцю Бізнес асацыяцыі Усходняй Германіі З'яўляецца Андрэас Метц, які ўваходзіць у згаданы вышэй камітэт. Тым часам Марыё Мерен, старшыня праўлення, галоўны выканаўчы дырэктар Wintershall Dea GmbH (BASF – 67% акцый, Letter One алігарха Міхаіла Фрыдмана – 33%), зʼяўляецца членам Расійскай рабочай групы бізнес асацыяцыі Усходняй Германіі, а таксама членам Камітэту акцыянераў «Паўночнага патоку-2» разам з Герхардам Шродэрам, былым канцлерам Германіі, і Аленай Бурмістравай, генеральным дырэктарам ТАА «Газпром экспарт». Усе гэтыя чыноўнікі звязаныя з Крамлём.

Апытанне было праведзена агенцтвам Forsa Politik-und Sozialforschung AG, абвінавачаным у мінулым у маніпуляцыі дадзенымі, у тым ліку ў прадстаўленні непраўдзівых дадзеных апытання аб прыватызацыі чыгунак у Германіі. Нямецкія СМІ пасля высветлілі, што апытанне ў асноўным фінансавалася нямецкім чыгуначным аператарам Deutsche Bahn.

Паводле апытання, замоўленага чыноўнікамі, звязанымі з «Паўночным патокам-2», праведзеным агенцтвам, якое абвінавачвалі ў маніпуляцыі дадзенымі, толькі 10% немцаў лічыць ЗША годным даверу пастаўшчыком сыравіны, а 55% з іх хоча больш цесных эканамічных узаемаадносін з Расеяй. У апытанні гаворыцца, што 77% немцаў падтрымлівае будаўніцтва «Паўночнага патоку-2», нягледзячы на крытыку гэтага праекту з боку ЗША.

Фонд «Свабодная Расія» адзначае, што дэзынфармацыйная кампанія на карысць «Паўночнага патоку-2» павінна стварыць «сацыяльную і палітычную дынаміку», якая дазволіць як мага хутчэй завяршыць будаўніцтва спрэчнага газаправода, каб ЗША не паспелі ўвесці новыя санкцыі, а «Газпром» не згубіў свой рынак збыту. Такім чынам Крэмль таксама можа спрабаваць адцягнуць увагу ад маніпуляцыі з цэнамі на пастаўкі газу і пераканаць грамадскасць у тым, што «Паўночны паток-2» – гэта эканамічнае прадпрыемства, а не палітычная зброя.

паводле biznesalert.pl/эж