Траціна жыхароў, размешчанай у паўднёвай частцы Ціхага акіян дзяржавы Вануату засталася без даху над галавой. Гэта наступствы цыклона «Гаральд», які на мінулым тыдні абрынуўся на архіпелаг Новых Гебрыдаў, на астравах якога і месціцца Вануату. Такую інфармацыю паведаміла няўрадавая арганізацыя World Vision.
Цыклон «Гаральд», якому была прысвоена самая высокая – пятая ступень, спустошыў, сярод іншага, самы вялікі востраў краіны Эспірыту-Санта. «Дамы былі разбураныя. Тут няма нічога, што можна было б адрамантаваць», – сказала прадстаўнік гуманітарнай арганізацыі ў гутарцы з агенцтвам AFP.
З насельніцтвам 300 тысяч чалавек Вануату застаецца адной з нямногіх дзяржаў у свеце, дзе да гэтага часу не зарэгістраваны аніводзін выпадак каранвіруса. Менавіта асцярогі з нагоды эпідэміі гэтай хваробы абцяжарваюць дзеянні міжнароднай супольнасці па аказанні дапамогі Вануату.
На сённяшні дзень налічваецца 30 загінулых ад наступстваў цыклону, больш за ўсё – 27 – на суседніх Саламонавых выспах.
PAP/эж