Беларуская Служба

Кітай намагаецца перадухіліць новую ўспышку каранавірусу на мяжы з Расіяй

15.04.2020 10:11
УСуйфэньхэ, горадзе з насельніцтвам крыху менш за 70 000 чалавек, зарэгістравана каля 243 завезеных з Расіі выпадкаў COVID-19. 
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/Durstjaz

Улады КНР краіны аб «сур'ёзнай сітуацыі», якая складваецца ў горадзе Суйфэньхэ, размешчаным ля мяжы правінцыі Хэйлунцзян з Прыморскім краем РФ.

Кітай сутыкнуўся з новай успышкай каранавіруса, якая на гэты раз адбылася побач з паўночнай мяжой з Расіяй, удалечыні ад Уханя – эпіцэнтра папярэдняй успышкі COVID-19, пра перамогу над якой нядаўна паведамілі ў Пекіне.

На дадзены момант кітайска-расійская мяжа зачынена, уздоўж яе разгорнутыя медычныя службы, якія спрабуюць не дапусціць распаўсюджвання віруса з новага эпіцэнтра – правінцыі Хэйлунцзян і суседняй Унутранай Манголіі. Да вечара панядзелка ў горадзе Суйфэньхэ, што знаходзіцца ля мяжы з Прыморскім краем, быў разгорнуты палявы шпіталь, абсталяваны дыягнастычнай лабараторыяй.

У Суйфэньхэ прыбылі 22 эксперта з Нацыянальнага інстытуту па кантролі і прафілактыцы вірусных захворванняў. Яны змогуць дапамагчы гарадскім уладам праводзіць да 1000 тэстаў на дзень.

Паводле афіцыйных дадзеных, у Суйфэньхэ, горадзе з насельніцтвам крыху менш за 70 000 чалавек, зарэгістравана не менш за 243 завезеных з Расіі выпадкаў COVID-19. Больш чым у 100 чалавек тэст на вірус даў станоўчы вынік, аднак пры гэтым у іх не было выяўлена ніякіх сімптомаў.

«Імпарт» каронавіруса з Расіі складае амаль палову ўсіх выяўленых у Кітаі выпадкаў увозу інфекцыі з-за мяжы.

Улады КНР сцвярджаюць, што новыя выпадкі лакальнага заражэння ў Кітаі ўпалі амаль да нуля дзякуючы ўвядзенню строгіх забаронаў на перасоўванне і дзякуючы сацыяльнаму дыстанцыявання. З 89 выпадкаў заражэння, зарэгістраваных у аўторак, 86 былі выяўлены ў людзей, якія прыбылі з-за мяжы.

Тым часам эпідэмія каранавіруса набірае моц па ўсім свеце. Узбуджальнік пнеўманіі COVID-19 выяўлены больш чым у 2 млн чалавек, памерлі звыш 126 тысяч.

паводле golos-ameriki/эж