Прэзідэнт Злучаных Штатаў Дональд Трамп заявіў, што пік эпідэміі каранавіруса ў краіне пройдзены. Амерыканскі лідар падкрэсліў, што гэта дае выразную перспектыву «размарожвання» гаспадаркі. На прэсавай канферэнцыі перад Белым домам Дональд Трамп сказаў, што серада стала «вялікім днём», які стаў магчымым дзякуючы мабілізацыі і ўключэнню ўсяго грамадства ў барацьбу «з нябачным ворагам»:
-Аднак мы павінны заставацца напагатове. Зразумела, што наша агрэсіўная стратэгія працуе вельмі добра, і я павінен прызнаць, што яна дае добрыя вынікі. Рост ліку новых захворванняў Нью-Ёрку зніжаецца, лік носбітаў хваробы ў Дэтройце і Дэнверы згладжваецца. Вашынгтон, Балтымар, Філадэльфія і Сэнт-Луіс – у гэтых гарадах мы дамагліся вялікіх поспехаў у барацьбе з эпідэміяй. Колькасць выпадкаў віруса ў Х'юстане і Новым Арлеане таксама зніжаецца. Барацьба ўсё яшчэ працягваецца, але дадзеныя паказваюць, што па ўсёй краіне ўжо прайшоў пік захворвання. Будзем спадзявацца, што гэтая тэндэнцыя захаваецца, і мы будзем дамагацца вялікага прагрэсу ў барацьбе з хваробай.
У ЗША ад наступстваў каранавіруса памерла каля 31 тысячы чалавек, інфікавана больш за 640 тысяч чалавек, траціна з якіх ў штаце Нью-Ёрк.
За апошнія тры тыдні працу страцілі 17 мільёнаў амерыканцаў. Дональд Трамп запэўніў, што яны працаўладкуюцца, калі эпідэмія скончыцца. Ўрадавыя рэкамендацыі па сацыяльных абмежаваннях павінны дзейнічаць як мінімум да канца красавіка.
IAR/эж