Дзяржаўная дума Расіі прыняла закон, які спрашчае атрыманне расійскага пашпарта грамадзянамі Беларусі, Украіны, Малдовы і Казахстана. Такая інфармацыя з'явілася на сайце Дзярждумы.
Згодна з законам, грамадзяне названых чатырох краін могуць прэтэндаваць на расійскі пашпарт без выканання ўстаноўленага 5-гадовага тэрміну пражывання на тэрыторыі Расіі. Акрамя таго, грамадзянам згаданых краін не трэба даказваць свайго матэрыяльнага становішча.
Пры гэтым прыняты закон дазваляе атрымліваць расійскае грамадзянства без адмовы ад замежнага.
Раней паведамлялася, што ў Расіі плануюць адмяніць экзамен на валоданне рускай мовай для грамадзян Беларусі і Украіны, якія хочуць атрымаць расійскае грамадзянства.
вс