Беларуская Служба

Колькасць носьбітаў SARS-CoV-2 у свеце складае больш за 2 млн 170 тыс. чалавек

17.04.2020 16:59
У свеце ад хваробы COVID-19, якую выклікае вірус SARS-CoV-2, памерла звыш 146 тыс. чалавек.
.
.PAP/Leszek Szymański

Колькасць носьбітаў каранавіруса SARS-CoV-2 у свеце складае больш за 2 млн 170 тыс. чалавек. Пра гэта паведаміў амерыканскі Універсітэт Джонса Хопкінса з Бостану, які адсочвае сітуацыю па планеце ў сувязі з пандэміяй.

Паводле дадзеных ВНУ, ад хваробы COVID-19, якую выклікае вірус SARS-CoV-2, памерла звыш 146 тыс. чалавек. У той жа час выздаравелі 550 тыс. пацыентаў.

Больш за ўсё смяротных зыходаў зафіксавана ў ЗША – амаль 35 тыс., у Італіі – больш за 22 тыс. У Іспаніі ад COVID-19 памерла звыш 20 тыс. чалавек.

Больш за ўсё інфіцыраваных таксама зарэгістравана ў ЗША – больш за 680 тыс. Нягледзячы на ​​гэта прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прадставіў план паступовага выхаду з самаізаляцыі.

вс