Краіны Еўрапейскага звязу дамовіліся аб стварэнні фонду аднаўлення пасля крызісу, выкліканага пандэміяй каранавіруса, – паведаміў старшыня Еўрапейскай Рады па выніках саміту-відэаканферэнцыі, які адбыўся 23 красавіка.
Пакуль, аднак, ніякіх дакладных дамоўленасцяў аб форме і фінансаванні няма. Шарль Мішэль дадаў, што лідары 27 краінаў супольнасці даручылі Еўракамісіі падрыхтаваць дэталёвую прапанову:
-Гэты фонд павінен быць дастаткова вялікім для падтрымкі тых сектараў гаспадаркі і частак Еўропы, якія пацярпелі больш за ўсё. Фонд у першую чаргу будзе служыць барацьбе з беспрэцэдэнтным крызісам. Таму мы папрасілі Еўрапейскую Камісію прааналізаваць патрэбы і неадкладна падрыхтаваць прапановы, якія з'яўляюцца адказам на праблемы, з якімі мы сутыкаемся.
Еўрапейская Камісія свае прапановы павінна апублікаваць 6 траўня. Па словах яе старшыні Урсулы фон дэр Ляйен, «Фонд адбудовы» павінен быць значнага памеру. «Мы гаворым не пра мільярды, а пра трыльёны еўра ў адказ на крызіс», – дадала еўрапейскай чыноўніцы.
Учорашняя відэаканферэнцыя пацвердзіла рознагалоссі паміж дзяржавамі-членамі. Краіны Паўднёвай Еўропы, а таксама Польшча хочуць, каб з «Фонду адбудовы» выплачваліся незваротныя субсідыі. Аднак на гэта не пагаджаюцца Аўстрыя, Данія, Швецыя, Нідэрланды, якія лічаць, што дапамогу варта ажыццяўляцца у выглядзе пазык.
IAR/эж