У рамках праграмы «Польская дапамога» генеральны консул Польшчы ў Львове Эліза Дзванкевіч перадала мясцоваму цэнтру пульманалогіі абсталяванне для барацьбы з каранавірусам. Гэта тры медыцынскія аспіратары, набытыя Фондам міжнароднай салідарнасці, якія дапамогуць лячыць пацыентаў з COVID-19.
У прэс-канферэнцыі ў двары бальніцы прынялі ўдзел старшыня Львоўскай аблдзяржадміністрацыі Максім Казіцкі і дырэктар бальніцы Любамір Рак.
Эліза Дзванкевіч падкрэсліла, што супрацоўніцтва, салідарнасць і ўзаемападтрымка ў цяперашніх умовах вельмі важныя.
У сваю чаргу Максім Казіцкі падзякаваў палякам за дапамогу і падтрымку. Ён падкрэсліў, што атрыманае абсталяванне будзе выкарыстоўвацца таксама пасля эпідэміі.
Купля абсталявання была прафінансаваная Міністэрствам замежных спраў Польшчы ў рамках праграмы «Польская дапамога».
вс