Беларуская Служба

Чарговыя абвінавачванні ў адрас Кітая

26.04.2020 11:42
Навукоўцы з Ганконгу заяўляюць, што Пекін занізіў лічбу заражаных каранавірусам.
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/HOW HWEE YOUNG Dostawca: PAP/EPA

Як мінімум 232 тысячы чалавек заразіліся каранавірусам у Кітаі ў першы перыяд хваробы ў лютым гэтага года, а не 55 тысяч, як паведаміў кітайскі ўрад. Да такой высновы прыйшлі даследчыкі з Ганконгу.

На іх думку, санітарныя органы Кітая выкарыстоўвалі занадта абмежавальныя крытэрыі для дыягностыкі згаданага захворвання, якія недаацэньвалі рэальнасць.

Даследчыкі са Школы аховы здароўя Грамадскага ўніверсітэту Ганконгу напісалі ў артыкуле, надрукаваным у англійскім медычным часопісе «The Lancet», што «паміж 15 студзеня і 3 сакавіка Нацыянальная санітарная камісія Кітая змяніла крытэры вызначэння віруса як мінімум сем разоў. Усё адбывалася з дазволу Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ)».

На думку навукоўцаў, гэтыя змены былі вырашальнымі пры падліку колькасці заражаных людзей.Даследчыкі нагадалі, што кітайскія ўлады абвясцілі пятую версію 5 лютага, а праз 12 дзён яе адмянілі. Менавіта тады колькасць пацыентаў расла трывожна хуткімі тэмпамі.

Галасы пра тое, што Пекін хавае рэальную колькасць людзей, заражаных і памерлых ад каранавірусу ў Кітаі, гучаць ва ўсім свеце з моманту ўспышкі пандэміі. Акрамя таго, ЗША гатовыя абвінаваціць Кітай у тым, што ён прычыніўся да распаўсюджвання віруса SARS-CoV-2 па ўсім свеце праз доўгае замоўчванне рэальнай сітуацыі.

ПР/юл