Эстонія стала трэцяй краінай, пасля Польшчы і Румыніі, якая вырашыла далучыцца да Фонду «Трох мораў», які павінен фінансаваць інвестыцыі ў інфраструктуру ў краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, гаворыцца ў паведамленні Міністэрства замежных спраў Эстоніі.
Паводле эстонскага МЗС, урад гэтай краіны прыняў рашэнне аб далучэнні да фонду «Трох мораў» у сярэдзіне красавіка бягучага года. Паводле словаў міністра замежных спраў Эстоніі Урмаса Рэйнсала, фонд можа забяспечыць моцны стымул для пераадолення стратэгічных недахопаў праз інвестыцыі ў інфраструктуру, асабліва ў такіх галінах, як энергетычная бяспека, лічбавыя сеткі і транспартныя сувязі.
У сваю чаргу міністр фінансаў Эстоніі Марцін Хелме заявіў, што ўступленне ў фонд дасць эстонскім кампаніям дадатковыя магчымасці для прыцягнення капіталу з рэгіёну Балтыйскага, Чорнага і Адрыятычнага мораў.
Паводле звестак Міністэрства замежных спраў Эстоніі, гэтая краіна выдзеліць у фонд «Трох мораў» 20 мільёнаў еўра. Цяпер у фонду ёсць сродкі на суму звыш 500 мільёнаў еўра, а ў канчатковым выніку ён павінен складаць ад 3 да 5 мільярдаў еўра.
ПР/юл