Беларуская Служба

У справе спекуляцыі на тэму стану здароўя Кім Чэн Ына выказалася Паўднёвая Карэя

27.04.2020 11:34
Паявіліся спекуляцыі на тэму кепскага стану здароўя дыктатара, якому нібыта зрабілі аперацыю сэрца. 
                               ,  , 27  2020 .
Кіраўнік Камітэта па замежных справах і аб'яднанні Нацыянальнай Асамблеі Ён Санг Хён старшынюе на экстранай нарадзе экспертаў Паўночнай Карэі па пытаннях здароўя лідара КНДР Кім Чэн Ына ў Нацыянальнай асамблеі ў Сеуле, Паўднёвая Карэя, 27 красавіка 2020 года.PAP/EPA/YONHAP

Улады Паўднёвай Карэі заклікаюць да асцярожнасці ў кантэксце паведамленняў пра кепскі стан здароўя лідара камуністычнай Карэі. Паводле паўднёвакарэйскага міністра па справах аб’яднання, да гэтага часу на Поўначы не назіраецца ніякіх «надзвычайных падзей», якія прымусілі б паверыць у інфармацыю на тэму здароўя Кім Чэн Ына. СМІ Паўночнай Карэі чарговы дзень не публікуюць новых здымкаў лідара.

Паўднёвая Карэя пераконвае, што ў яе ёсць адпаведныя сродкі, каб выкрыць нетыповую актыўнасць на тэрыторыі Паўночнай Карэі. –Кім Чэн Ын жыве і маецца добра, – пераконваюць дарадчыкі паўднёвакарэйскага прэзідэнта.

Сёння паўночнакарэйскія СМІ паінфармавалі, што Кім Чэн Ын падзякаваў працаўнікам, якія будуюць турыстычны цэнтр у раёне Вонсан. На спадарожнікавых здымках бачна, што менавіта там знаходзіцца спецыяльны цягнік, якім перамяшчаецца лідар Паўночнай Карэі.

У СМІ Паўднёвай Карэі, Японіі і ЗША паявіліся спекуляцыі на тэму кепскага стану здароўя дыктатара, якому нібыта зрабілі аперацыю сэрца. Паводле ўладаў Паўднёвай Карэі – гэта няпраўда.

ав