Беларуская Служба

Хадэкі Еўрапарламенту заклікаюць польскі ўрад перанесці прэзідэнцкія выбары

27.04.2020 16:17
Былая прэм’ер Польшчы Бэата Шыдла падкрэсліла, што, паводле Канстытуцыі, выбары павінны адбыцца.
            .
У Аляксандраве Куяўскім у нядзелю адбыліся датэрміновыя выбары ў сувязі са смерцю бургамістра. PAP/Tytus Żmijewski

Самая вялікая фракцыя ў Еўрапейскім парламенце, хрысціянскіх дэмакратаў, да якой належаць еўрадэпутаты апазіцыйных «Грамадзянскай платформы» і Польскай сялянскай партыі, заклікаюць польскі ўрад перанесці прэзідэнцкія выбары, запланаваныя на 10 траўня.

Еўрапейская народная партыя напісала ў заяве, што «з занепакоенасцю назірае імкненне кіроўнай большасці ў Польшчы правесці галасаванне ў прэзідэнцкіх выбарах у сярэдзіне пандэміі». –Цяжка зразумець, чаму польскі ўрад схільны рызыкаваць жыццём і здароўем палякаў, працаўнікоў пошты, а таксама тых, хто будзе лічыць галасы. Мы заклікаем польскі ўрад правесці галасаванне празрыстым і адкрытым чынам, калі спыніцца пандэмія», – чытаем у заяве ЕНП.

Былая прэм’ер Польшчы Бэата Шыдла, цяпер еўрадэпутатка кіроўнай партыі «Права і справядлівасць» падкрэсліла на хвалях Польскага радыё, што, паводле Канстытуцыі, выбары павінны адбыцца. -Мы не можам сабе дазволіць у цяперашняй сітуацыі парушаць Канстытуцыю. Кожнае іншае рашэнне з’яўляецца кепскім. Карэспандэнцыйныя выбары магчымыя і будуць бяспечныя, – сказала еўрадэпутатка.

На пачатку красавіка ў Сенат паступіў законапраект, згодна з якім прэзідэнцкія выбары павінны адбыцца выключна карэспандэнцыйным чынам. Сенатары яшчэ не разгледзелі гэтага законапраекту.

ав